Спадчына: Бюсты
Панядзелак, 31 Ліпень 2017 15:39
28 красавіка 2017 г. – 55 гадоў з дня ўстаноўкі помніка Мікалаю Васільевічу Гогалю (1809–1852), рускаму пісьменніку, у г. Брэсце (1962)
Да 110-х угодкаў з дня смерці рускага пісьменніка Мікалая Васільевіча Гогаля 28 красавіка 1962 года ў г. Брэсце быў устаноўлены помнік. Месца для яго абрана на вуліцы яго імя ля перакрыжавання з вуліцай Леніна. Бронзавы бюст вышынёй 1,1 м выканаў скульптар А. Я. Шмакаў. Бюст пісьменніка ўстаноўлены на бетонным пастаменце вышынёй 2 м, на ім сціплы надпіс «Н. В. Гоголь». Перад помнікам размешчана кветкавая клумба. Гэта быў першы ў абласным цэнтры помнік дзеячу культуры і мастацтваў. У снежні 2000 года помнік адрэстаўрыраваны, пастамент абліцаваны светла-шэрым гранадыярытам з пражылками цёмна-шэрага дыярыту, які даставілі з Жытомірскай вобласці (Украіна).